Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітычнымі вязьнямі чарговых асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзыдэнта, прадстаўнікоў улады і зьнявагу дзяржаўных сымбаляў.
Гэтым разам у пераліку 5 новых прозьвішчаў, агулам колькасьць палітзьняволеных дасягнула 342, паведамляе Беларускі ПЭН-Цэнтар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 25 «сутак». Судзяць за шпацыр у Менску пад бела-чырвонымі парасонамі- Станіслаў Паўлінковіч — асуджаны судом Магілёўскага раёну на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 391 КК (абраза судзьдзі)
- Валеры Лаза — асуджаны судом Сьветлагорскага раёну на 2,5 гады абмежаванья волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
- Юры Карніловіч — асуджаны судом Заводзкага раёну Менска на 3 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
- Павал Берасьнёў — асуджаны судом Маладэчанскага раёну на 1,5 году абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады)
- Віталь Зарадзей — абвінавачаны паводле арт. 391 КК (абраза судзьдзі), узяты пад варту ў СІЗА Берасьця.
Праваабаронцы лічаць перасьлед і пазбаўленьне волі згаданых асобаў палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня меркаваньня, а іх саміх палітычнымі зьняволенымі і патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна іх вызваліць.