Як расказаў кіраўнік CIT Руслан Лявіеў «BBC News Україна», з дапамогай відэазапісаў мясцовых жыхароў удалося зафіксаваць палявы лягер пад Варонежам. Месьцічы гулялі ў лесе і выйшлі на поле, дзе стаяла цяжкая тэхніка, у тым ліку танкі.
Па словах суразмоўцы, гэты лягер яшчэ фармуецца, але ўжо дастаткова вялікі — поле даўжынёй 3-4 кілямэтры цалкам застаўлена тэхнікай. Таксама на відэа ёсьць намётавы гарадок, палявы шпіталь, кухня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна разглядае сяброўства ў NATO як адзіны шлях да міру на ўсходзе краіны. Крэмль: гэта толькі пагоршыць сытуацыюЛягер знаходзіцца за 170 кілямэтраў ад мяжы Украіны, гэта значыць, тэхніка можа зрабіць марш-кідок за суткі.
Расея падцягвае да мяжы з Украінай шмат відаў узбраеньняў, арсэнал хутчэй наступальны, чым абарончы: у ім ракетныя сыстэмы залпавага агню «Ураган» і «Град», бронеаўтамабілі «Тыгр» і бартавыя «КамАЗы» мадыфікацый, якія выкарыстоўваюцца спэцназам і выведкай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз выказаў занепакоенасьць «вайсковай актыўнасьцю» Расеі каля межаў УкраіныУ CIT сьцьвярджаюць: цяперашняе перамяшчэньне расейскага войска ля мяжы Ўкраіны — самае масавае з 2015 году.
«Калі мы ацэньваем магчымыя пляны расейскіх уладаў, заўсёды зыходзім з таго, што вайна — гэта працяг палітыкі, таму заўсёды ёсьць прычыны для пачатку ваеннай апэрацыі», — адзначыў Руслан Лявіеў.
У 2014 годзе, адразу пасьля анэксіі Крыму, Расея пачала ўзброеную агрэсію на Ўсходзе Ўкраіны. Афіцыйна Масква не прызнае ўварваньня, нягледзячы на наяўныя факты і доказы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Патэнцыйна немінучы крызіс»: ЗША патрабуюць ад РФ растлумачыць «правакацыі» на мяжы з УкраінайЛетась 22 ліпеня Трохбаковая кантактная група ўзгадніла рэжым поўнага і ўсёабдымнага спыненьня агню на Данбасе. Аднак украінскі бок рэгулярна заяўляе пра выпадкі парушэньня пагадненьня прарасейскімі баевікамі.
У пачатку 2021 году сытуацыя на Данбасе яшчэ больш абвастрылася. Штаб апэрацыі Аб’яднаных сілаў неаднаразова паведамляў, што праціўнік вядзе снайпэрскі агонь.