10 чалавек памерлі. Афіцыйная статыстыка COVID-19 у Беларусі

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 8 красавіка.

Паводле міністэрства, за дзень:

  • выявілі 1272 новых хворых,
  • 10 хворых памерлі,
  • выпісалі 1379 пацыентаў.

За ўвесь час:

  • 331 808 захварэлі,
  • 2324 памерлі,
  • 322 223 паправіліся і выпісаліся.

Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку ў заніжэньні лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзіўся строгі карантын, як у большасьці іншых краін Эўропы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску пачалася вакцынацыя насельніцтва ад COVID-19
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністра здароўя Чэхіі звольнілі пасьля адмовы дазволіць «Sputnik V»