Пра гэта інфармуе БелаПАН.
«Падзяляю заклапочанасьць БДІПЧ АБСЭ сытуацыяй у Беларусі. Заклікаю Беларусь найлепшым чынам выкарыстаць прапанову БДІПЧ аб абмене досьведам і інструмэнтарыем на карысьць усіх грамадзян», — напісала Ліндэ на сваёй старонцы ў «Твітэры».
Мэкачы ў сваёй заяве адзначыў, што шматлікія паведамленьні пра крымінальныя абвінавачаньні, адміністрацыйныя затрыманьні, запалохваньні і перасьлед беларускіх грамадзян і праваабаронцаў, якія паступілі ў апошнія месяцы, выклікаюць значную заклапочанасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Няма альтэрнатывы, акрамя вонкавага пасярэдніцтва». Сцэнар мірнага вырашэньня крызісу ад Ціханоўскай«Я ўстрывожаны адсутнасьцю расьсьледаваньня многіх заяў аб катаваньнях і іншых формах жорсткага абыходжаньня і беспакаранасьцю вінаватых, нягледзячы на тысячы скаргаў, пададзеных меркаванымі ахвярамі, — заявіў дырэктар БДІПЧ. — У той жа час я хацеў бы падкрэсьліць, што мы па-ранейшаму гатовыя дапамагчы Беларусі ў павышэньні павагі да правоў чалавека і ва ўмацаваньні дэмакратычных інстытутаў у адпаведнасьці з узятымі краінай абавязаньнямі, напрыклад, шляхам маніторынгу судовых працэсаў і перагляду заканадаўства».
Мэкачы нагадаў беларускім уладам аб іх міжнародных абавязаньнях, у тым ліку ў рамках АБСЭ, у справе датрыманьня правоў чалавека і захаваньні вяршэнства закону, падтрыманьня абсалютнай забароны ўсіх формаў катаваньняў і іншых жорсткіх і прыніжальных годнасьць відаў абыходжаньня, а таксама па прыцягненьні да адказнасьці ўсіх вінаватых у парушэньнях правоў чалавека. БДІПЧ гатовае аказаць неабходнае садзеяньне для дасягненьня гэтых мэтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік БДІПЧ АБСЭ заявіў, што ўлады Беларусі не выконваюць міжнародных абавязаньняўЛідэры эўрапейскіх краін неаднаразова заяўлялі пра неабходнасьць перамоў пад эгідай АБСЭ для выхаду Беларусі з вострага палітычнага крызісу, што ўзьнік пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні летась.
Аляксандар Лукашэнка, які лічыць сябе законна абраным прэзыдэнтам, адмаўляецца ад перамоў з дэмакратычнымі сіламі на чале зь яго асноўнай апанэнткай Сьвятланай Ціханоўскай.