Ініцыятыва BYPOL паведаміла, што атрымала аўдыёсьведчаньне пра выказваньне афіцэра Ўзброеных сіл. На аўдыё чалавек, якога BYPOL называе начальнікам факультэту Вайсковай акадэміі палкоўнікам Сяргеем М., нібыта аддае загад сваім курсантам пра гатоўнасьць прымяніць зброю ў дачыненьні пратэстоўцаў.
Размова, як сьцьвярджае ініцыятыва, была запісаная ў «10-х днях жніўня 2020 году». На ёй палкоўнік выкарыстоўвае нецэнзурную лексыку, шкадуе аб развале Савецкага Саюзу і пачатку незалежнай Беларусі і кажа аб прызначэньні людзей, якім ён зьбіраецца выдаць магазін і пусьціць наперад у атаку. Таксама меркаваны Сяргей М. на аўдыёзапісе кажа, што можа стрэліць сам ці аддаць загад таму, у каго будуць патроны.
«Скажу: „Агонь!“ Першы стрэл халастым пойдзе, а хтосьці... хтосьці потым баявым».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Выгналі на пляц трэніравацца са шчытамі». Гісторыя памежніка, звольненага пасьля 15 гадоў службы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL: затрыманы «здраднік» Сідаракін нібыта ўдзельнічаў у размове ў кабінэце старшыні КДБ пра палітычныя забойствы за мяжой ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як на вайне». BYPOL апублікаваў запіс, на якім меркаваны міліцэйскі начальнік кажа пра загад хапаць усіх