У 34-й менскай паліклініцы атрымалі 1400 доз вакцыны, неўзабаве чакаюць новую партыю. «Наколькі мне вядома, калегі зь іншых сталічных цэнтральных паліклінік таксама атрымалі вакцыны», — паведаміла галоўная лекарка 34-й паліклінікі агенцтву «Мінск-навіны».
Прышчапляць будуць расейскай вакцынай «Гам-Ковид-Вак» (гандлёвая назва „Спутника V“) і кітайскай Vero cell.
Прышчэпку робяць бясплатна паводле папярэдняга запісу.
У Менску ўжо прышчапілі каля 17 тысяч чалавек. Гэта менш за 1 працэнт насельніцтва сталіцы Беларусі. Да канца году плянуюць вакцынаваць 60%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Транспарт па пропусках, падпольныя кавярні, кошт таксі вырас утрая. Як кіяўляне рэагуюць на локдаўн ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве прычыны, чаму САЗ выступае супраць «вакцынных пашпартоў»