Павал Латушка перакананы, што ініцыятыва стварэньня партыі — гэта таксама «інструмэнт для ціску на рэжым у сучаснасьці, які дэманструе нашу абсалютную веру ў перамогу».
Паводле Паўла Латушкі, партыя — дзейсны інструмэнт для рэалізацыі мэтаў у дэмакратычным грамадзтве. Новая партыя — гэта не пасады. Падтрымку партыі выбарнікамі трэба яшчэ заваяваць.
«Мы бачым Новую Беларусь парлямэнцка-прэзыдэнцкай рэспублікай, гэтая форма кіраваньня — найлепшы спосаб пазьбегнуць паўтарэньня дыктатуры. Мы плянуем удзельнічаць у будаўніцтве Новай Беларусі і яе палітычнага жыцьця. Для гэтага нам спатрэбіцца структура, якой і стане партыя. Чаму было вырашана запусьціць працэс стварэньня партыі менавіта цяпер, да зьмены ўлады?
Важна пачаць стварэньне палітычнай структуры яшчэ да сыходу Лукашэнкі, каб мець магчымасьць своечасова адрэагаваць на палітычны вакуўм, які ўтворыцца пасьля гэтай падзеі.
Мы таксама павінны быць гатовыя да сцэнару, калі дыктатар пад уплывам вонкавых сіл створыць сваю партыю і кішэнныя партыі для таго, каб прадэманстраваць псэўдадэмакратыю. Дэмакратычныя партыі пры падтрымцы беларусаў заблякуюць яго задумы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка з-за кратаў заклікаў уступаць у ягоную партыюГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латушкі, Матолькі і Ціханоўскай у Беларусі заблякавалі банкаўскія рахункі