Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала афіцыйную статыстыку COVID-19 на 7 красавіка.
Згодна статыстыцы міністэрства, за дзень:
- выявілі 1278 новых хворых,
- 10 інфікаваных памерлі,
- выпісалі 1243 пацыенты.
За ўвесь час:
- 330 536 захварэлі,
- 2314 памерлі,
- 320 844 паправіліся і выпісаліся.
Афіцыйная статыстыка каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, часта атрымлівае крытыку ў заніжэньні лічбаў ад незалежных мэдыкаў. Лічбы, на думку экспэртаў, могуць быць заніжаныя ажно ў 7 разоў. Акрамя таго, у Беларусі ня ўводзіўся строгі карантын, як у большасьці іншых краін Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Берасьцейшчыне пачынаюць вакцынаваць пажылых людзей ад COVID-19 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International пра Беларусь у 2020-м: ганеньні на незалежныя аб’яднаньні, мэдыкаў, журналістаў і нечуваны гвалт