«Шакуе тое, што дыктатар з-за ўсходняй мяжы помсьціць уласным грамадзянам, перасьледуе уласных грамадзян толькі таму, што яны належаць да іншай нацыянальнасьці, у гэтым выпадку гаворка ідзе пра польскую нацыянальнасьць», — сказаў ён.
У камэнтары карэспандэнту Radio Wnet, Дворчык зазначыў:
«Можна сказаць, што нашых суайчыньнікаў перасьледуюць толькі за тое, што яны палякі. Пракуроры, прадстаўнікі аддзелаў ідэалёгіі, наведалі большасьць польскіх школаў, а таксама месцаў, дзе ў суботу і нядзелю выкладаюць польскую мову. Польскія актывісты зазнаюць рознага роду рэпрэсіі», — заявіў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра.
«Мае месца цкаваньне і ўзмацняюцца рэпрэсіі супраць польскай меншасьці ў Беларусі. Беларускія ўлады ставяцца да палякаў як да этнічнай групы, супраць якой яны хочуць выклікаць нэгатыўныя эмоцыі ў іншых грамадзян Беларусі. Спадзяюся, гэта ня ўдасца», — падкрэсьліў Дворчык.
Паводле яго, польскія ўлады стараюцца дапамагаць палякам у Беларусі настолькі, наколькі гэта магчыма, гэта адзін з прыярытэтаў ўраду Матэвуша Маравецкага. «Мы дакладна не пакінем іх без дапамогі», — заявіў кіраўнік канцылярыі польскага прэм’ера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абвінавачваюць у фальсыфікацыі выбараў, падтрымліваюць здраднікаў і экстрэмістаў». Лукашэнка агучыў прэтэнзіі да Польшчы23 сакавіка міліцыя затрымала ў Горадні старшыню непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс. Затым Генэральная пракуратура завяла на яе і іншых асобаў крымінальную справу паводле артыкулу «наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на ўзбуджэньне нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасьці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асобаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта ўлады распачалі антыпольскую кампаніюУ сувязі з гэтым МЗС Польшчы заявіў, што такія дзеяньні беларускіх уладаў супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі ў пытаньнях абароны нацыянальных меншасьцяў і двухбаковым польска-беларускім абавязаньням у абароне польскай меншасьці.