Саўка ды Грышка пра экстрэмізм і Матольку

Героі Лявона Вольскага ўражаныя новымі законамі і тым, як лёгка цяпер можна стаць экстрэмістам.

Саўка:
На экстрэмісцкім маршы вас
Я ўстрэціў, Грышка, как-та раз.

Грышка:
Паслухай, Саўка, што за жарты?

Саўка:
Быў непрыяцен этат марш
І від яшчо праціўней ваш.

Грышка:
Так жартаваць зусім ня варта.

Саўка:
Нясьлі вы экстрэмісцкі флаг.
Я поняў: вы ня друг, а враг!

Грышка:
Паслухай, Саўка, што за жарты?

Саўка:
І скора, судзя па ўсяму,
Вы пападзёце у цюрму.
Тагда паймёце, што к чэму.

Разам:
Ах, экстрэмізм, ах, экстрэмізм!
Цяпер змагацца будуць зь ім.
Вось экстрэмісты ў мэтро
І ў краме, ў бары і ў бістро.
Ах, экстрэмізм, ах экстрэмізм!
Змагацца ўлады будуць зь ім,
Бо экстрэмістаў злосных раць
Усё тут хоча расхістаць.

Саўка:
Нашлі траціл, пласьціт і тол
І церарыста із ByPol.

Грышка:
Паслухай, Саўка, што за жарты?

Саўка:
А то, што цэны ўсё растут –
Дык вінават Матолька тут.

Грышка:
Так жартаваць табе ня варта.

Саўка:
Мы курсу сьледаваць даўжны
Рукавадзіцеля страны.

Грышка:
Паслухай, Саўка, што за жарты?

Саўка:
Карочэ, есьлі не дурак –
Жыві сібе ціхонька так.

Грышка:
Што ўратуесься – ня факт.