Кіраўнік украінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе (ТКГ) Леанід Краўчук заявіў, што перамовы аб урэгуляваньні сытуацыі ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей па заканчэньні карантыну праз COVID-19 могуць перанесьці ў Польшчу, піша «Інтэрфакс-Захад».
Раней перамовы ТКГ адбываліся ў Беларусі, у Менску.
«Калі ўзяць былыя сацыялістычныя краіны, дык я б назваў Польшчу. Тут ня будзе пытаньня. Мы з Польшчай не заўсёды былі сябрамі, але былі і часы дружбы. Калі ўзяць краіны несацыялістычнага блёку, дык такіх краін вельмі шмат. Гэта мае быць нэўтральная дэмакратычная краіна», — заявіў Краўчук у этэры тэлеканалу «Україна 24».
Ён падкрэсьліў, што працягваць перамовы ТКГ у Беларусі «нельга ні ў якім разе», бо «вуснамі Лукашэнкі вымаўляюцца непрыстойныя ў дачыненьні Ўкраіны рэчы», у Беларусі «душаць мірных мітынгоўцаў», а таксама праз палітыку Лукашэнкі краіна «пад абцасам Расеі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што сказаў амбасадар антыўкраінскім мітынгоўцам у МенскуПа словах Краўчука, Расея будзе супраць пераносу, бо ёй неабходна, каб на перамовах прысутнічалі прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік «ДНР» і «ЛНР», але вывозіць іх у заходнія краіны будзе праблемна.
Напярэдадні ўкраінскі міністар у пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што Ўкраіна адмаўляецца ўдзельнічаць у перамовах ТКГ на тэрыторыі Беларусі, бо краіна знаходзіцца пад моцным уплывам Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна больш не разглядае Беларусь як перамоўную пляцоўку ў пытаньні ўзброенага канфлікту на ДанбасеЯшчэ ў 2018 годзе, калі перамовы ТКГ зайшлі ў тупік, гучала прапанова ад тагачаснага прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева перанесьці перамоўную пляцоўку зь Беларусі ў яго краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз выказаў занепакоенасьць «вайсковай актыўнасьцю» Расеі каля межаў Украіны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядоўцу тэлеканалу СТВ Арцюх занесьлі ў базу «Миротворець» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Украіны назвала словы кіраўніка беларускага КДБ Тэртэля пра пастаўкі зброі «лухтой»