Адзін украінскі салдат загінуў ад мінамётнага абстрэлу, а другі падарваўся ў машыне на выбуховым прыстасаваньні, паведаміла апэратыўна-тактычная група «Ўсход» узброеных сілаў Украіны.
«Сёньня, 6 красавіка, у зоне адказнасьці апэратыўна-тактычнай групы "Усход" узброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі чарговы раз парушылі рэжым спыненьня агню і абстралялі пазыцыі ўкраінскіх абаронцаў каля гораду Невельскае. У выніку варожага мінамётнага абстрэлу адзін украінскі абаронца быў паранены. Салдату апэратыўна аказалі першую дапамогу і, на жаль, ён памёр падчас эвакуацыі», — заявілі вайскоўцы.
Машына, у якой загінуў украінскі вайсковец, падарвалася на невядомым выбуховым прыстасаваньні каля населенага пункту Сьцяпное.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна разглядае сяброўства ў NATO як адзіны шлях да міру на ўсходзе краіны. Крэмль: гэта толькі пагоршыць сытуацыюТым часам групоўка «ДНР» абвінаваціла ўкраінскую армію ў абстрэле шахты Абакумава на заходняй ускраіне Данецку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна больш не разглядае Беларусь як перамоўную пляцоўку ў пытаньні ўзброенага канфлікту на Данбасе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Патэнцыйна немінучы крызіс»: ЗША патрабуюць ад РФ растлумачыць «правакацыі» на мяжы з Украінай