«Важна, каб сыстэма органаў дыпляматычнай службы не ператварылася ў закасьцянелыя структуры, дзе працуюць тэарэтыкі, адарваныя ад жыцьця. Наш шматгадовы досьвед сьведчыць, што ў шэрагу краін пэрспэктывы беларускай дыпляматычнай прысутнасьці не праглядаюцца. Дык навошта нам захоўваць свае амбасады, марнаваць бюджэтныя сродкі на іх утрыманьне? Да чаго там поўны штат дыпляматаў, якія адказваюць за напрамкі, пастаўленыя на паўзу? У такіх выпадках трэба працаваць на ўмовах узаемнасьці, як нядаўна было зроблена з Польшчай і Літвой», — цытуе яго БелТА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарка Вялікай Брытаніі адказала, наколькі эфэктыўныя санкцыі за гвалт у БеларусіЛукашэнка лічыць, што «прынцыповыя пытаньні можна абмяркоўваць на пляцоўках ААН ці іншых міжнародных арганізацый у Нью-Ёрку, Жэнэве або Вене. На яго думку, няма неабходнасьці трымаць палітычных дарадцаў у краінах, якія замарозілі кантакты «ў сілу сваіх перадузятасьцяў або вядуць дэструктыўную дзейнасьць».
Ён адзначыў, што ў шэрагу краін Беларусь мае тавараправодныя сеткі, а таму няма асаблівай патрэбы дубляваць іх прадстаўнікамі ў амбасадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Макей у ААН: Захад сее «хаос і анархію» ў БеларусіЛукашэнка загадаў кіраўніцтву Міністэрства замежных спраў засяродзіцца на пытаньнях «аптымізацыі беларускай дыпляматычнай прысутнасьці за мяжой».
Макей: Беларусь мае намер закрыць свае амбасады ў шэрагу краін
«Як мінімум у некалькіх краінах сьвету мы закрыем нашы амбасады — там, дзе бачым, што на працягу доўгага пэрыяду іх праца не прыносіць патрэбнай зьнешнеэканамічнай аддачы. Але мы аддамо ўвагу пашырэньню нашай прысутнасьці ў пэрспэктыўных, з нашага пункту гледжаньня, рэгіёнах», — заявіў міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей па выніках нарады з Лукашэнкам, піша БЕЛТА.
Якія канкрэтна амбасады закрыюць, міністар не ўдакладніў. Паводле Макея, пры плянаваньні аптымізацыі зыходзілі з узроўню разьвіцьця зьнешнеэканамічных адносінаў з тымі ці іншымі краінамі, зьнешнеэканамічнага супрацоўніцтва, тавараабароту і аб’ёму беларускага экспарту. «Не хачу сказаць, што мы закрыем 10 амбасадаў у адным рэгіёне і адразу адкрыем 10 у іншым рэгіёне, такога няма. Мы будзем рухацца паступальна», — сказаў Уладзімер Макей і дадаў, што агульная колькасьць замежных установаў і іх фінансаваньне павялічвацца ня будуць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік польскай амбасады ў Менску пракамэнтаваў скандал пасьля імпрэзы ў Берасьці, які скончыўся высылкай дыпляматаўПасьля фальсыфікацыі вынікаў леташніх прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў шэраг амбасадараў краін Эўразьвязу пакінулі Беларусь і скарацілі пэрсанал сваіх прадстаўніцтваў пад ціскам афіцыйнага Менску, у прыватнасьці Літва і Польшча.
У кастрычніку 2020 году амбасадары Літвы Андрус Пулокас і Польшчы Артур Міхальскі пакінулі Беларусь.
Выклік амбасадараў у свае сталіцы для кансультацый быў зьвязаны з дыпляматычным скандалам, які разгарэўся 2 кастрычніка. Тады беларускае МЗС запатрабавала ад дыпляматычных прадстаўніцтваў Польшчы і Літвы істотна скараціць колькасьць супрацоўнікаў. Амбасадараў Беларусі ў гэтых краінах адклікалі ў Менск.
Абвастрэньню дыпляматычных адносінаў паспрыяў і нядаўні беларуска-польскі канфлікт вакол асьветніцкіх установаў Польшчы ў Беларусі. Яго вынікам сталі затрыманьні актывістаў і ўзаемная высылка дыпляматаў дзьвюх краін.