За сакавік 2021 году беларусы падалі амаль 130 запытаў на атрыманьне статусу ўцекача ў Польшчы.
Гэта ў 3,5 разы больш, чым за ўвесь 2019 год, паведамляе Эўрарадыё са спасылкай на польскае Ўпраўленьне па справах замежнікаў.
У жніўні 2020 году колькасьць заяваў рэзка ўзьляцела ўверх, але дагэтуль не перавышала 100. За 2020 год запыты на атрыманьне статуса ўцекача падалі 405 грамадзянаў Беларусі. Для параўнаньня: у 2019 годзе іх было 37, у 2018 – 45, у 2017 – 41.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 месяцаў у Латвіі. Як жыве лекарка Дар’я Чэхава, якая зьехала зь Беларусі ад перасьледу