Натальля Трэніна — актывістка асьветніцка-сацыяльнага аб’яднаньня «Зьвяно». Як паведаміў парталу Tut.by Цімур, сябра Натальлі, 5 красавіка ў іх найманай кватэры прайшоў ператрус: канфіскавалі два ноўтбукі, у тым ліку ягоны.

Натальля Трэніна
Пазьней праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ўжо некалькі гадзін на сувязь не выходзяць кіраўніца грамадзкага аб'яднаньня «Зьвяно» і арганізатарка гэтай выставы Тацяна Гацура-Яворская, а таксама яе муж Уладзімер Яворскі.
Позна ўвечары ад сваякоў і сяброў Трэнінай, Гацуры-Яворскай і Сяменчанкі стала вядома, што жанчын затрымалі на 72 гадзіны, яны ў ізалятары на Акрэсьціна.

Тацяна Гацура-Яворская
30 сакавіка ў Менску адкрылася выстава пад назвай «Машына дыхае, а я — не», прысьвечаная самаадданай працы мэдыкаў падчас пандэміі каранавірусу.
А літаральна празь дзень у памяшканьне прыйшлі кантралёры з санстанцыі і Міністэрства надзвычайных сытуацый, якія знайшлі шматлікія парушэньні, хоць да таго ўжо прыходзілі і прэтэнзій да гаспадароў не выказвалі. Выставу, якая першапачаткова плянавалася да 17 красавіка, давялося дачасна закрыць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта наш з вамі голас». Арганізатары і мастакі пра закрытую выставу аб гераізьме мэдыкаўУ рамках імпрэзы плянаваліся сустрэчы зь вядомымі лекарамі, зь якімі праз грамадзянскую пазыцыю не працягнулі кантрактаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы проста хацелі падзякаваць лекарам». Санстанцыя і МНС дачасна прыкрылі выставу пра гераізм мэдыкаў