«І дзеяньні НАК Беларусі, і абвінавачваньні нас ва ўсіх грахах адыграюць вялікую ролю. Магчыма нават выключэньне Нацыянальнага алімпійскага камітэту з членаў МАК. Думаю, як вынік, нашы спартоўцы паедуць на Алімпіяду пад нэўтральным сьцягам. І гэта ўжо не наша заслуга», — цытуе Tut.by словы Герасімені падчас стрыму БФСС.
Заснавальнік гандбольнага клюбу «Віцязь» Аляксандар Апейкін назваў дзеяньні ўладаў Беларусі «стрэлам сабе ў нагу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Герасіменя выставіла на дабрачынны аўкцыён залаты мэдаль чэмпіёнкі сьвету ў адказ на крымінальную справу супраць яеДнямі Сьледчы камітэт паведаміў пра справу ў дачыненьні да Герасімені і Апейкіна. СК абвінаваціў іх у распаўсюджваньні хлусьлівых зьвестак
- пра хаду і вынікі выбарчай кампаніі,
- пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сфэрах жыцьця грамадзтва,
- а таксама ў закліках да дзеяньняў, скіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы Беларусі.
Менавіта Герасіменю і Апейкіна Сьледчы камітэт лічыць адказнымі за
- перанос зь Беларусі буйных спартовых мерапрыемстваў,
- іміджавую і фінансавую шкоду,
- падрыў прэстыжу краіны на міжнароднай і палітычнай арэне,
- дыскрэдытацыю кіраўніцтва спартовай галіны і дзяржавы.
Справу завялі паводле ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаньнем СМІ або інтэрнэту. Максымальнае пакараньне — 5 гадоў зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Аляксандра Апейкіна і ў бацькоў Герасімені адбываецца ператрусБФСС паўстаў у жніўні 2020 году. Асноўнай задачай арганізацыя называе фінансавую, псыхалягічную, арганізацыйную і любую іншую дапамогу беларускім атлетам, якія пацярпелі ад дзеяньняў рэжыму Лукашэнкі.