На адным з хакерскіх форумаў у Інтэрнэце апублікавалі пэрсанальныя зьвесткі і нумары тэлефонаў больш за 533 мільёнаў карыстальнікаў Facebook.
Пра гэта паведаміў сайт Business Insider, удакладняючы, што абнародаваныя зьвесткі ўключаюць нумары тэлефонаў, ідэнтыфікатары Facebook, імя і прозьвішча, месцазнаходжаньне, і, у некаторых выпадках, адрас электроннай пошты і біяграфічную інфармацыю карыстальнікаў сацсеткі.
Паводле экспэртаў у бясьпецы, адзначае Business Insider, гэтая маштабная ўцечка пэрсанальнай інфармацыі можа выкарыстоўвацца хакерамі для выдаваньня сябе за іншых асобаў, узломаў і махлярства.
Прадстаўнік Facebook паведаміў Business Insider, што зьвесткі былі былі скрадзеныя з прычыны ўразьлівасьці сацсеткі, якую кампанія выправіла ў 2019 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Facebook патрабуюць зьняць Цукербэрга з пасады кіраўніка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дадзеныя 49 мільёнаў карыстальнікаў Instagram трапілі ў адкрыты доступ