Каб сабраць як мага больш інфармацыі пра рэальнае жыцьцё ў рэгіёнах Беларусі, валянтэры Офіса запускаюць чат-бот @bel2020_bot.
У яго просяць дасылаць любую інфармацыю, зьвязаную з горадам або вёскай:
- масавыя звальненьні
- прадпрыемства працуе ў страту або зусім зачынілася
- кагосьці звольнілі па палітычных матывах
- прыклады карупцыі
Офіс мае зьбіраць і правяраць інфармацыю, каб Сьвятлана Ціханоўская і іншыя лідэры дэмакратычных сіл, СМІ, блогеры, распаўсюднікі самвыдату і ўлётак маглі дзяліцца ёю.
«Мы часта атрымліваем навіны зь Менску, але для нас вельмі важна ведаць, што адбываецца ў рэгіёнах. Мой муж Сяргей Ціханоўскі пачаў расказваць пра сапраўднае жыцьцё ў розных кутках Беларусі — і дзякуючы гэтаму беларусы ўбачылі, як падобныя нашы праблемы і як салідарныя мы ў дарозе іх рашэньня». — цытуе словы Ціханоўскай яе тэлеграм-канал.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Пратэставы рух у Беларусі ніколі не згасаў