На думку СК, Аляксандра Герасіменя і выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандар Апейкін сваімі дзеяньнямі «нанесьлі значную фінансавую шкоду краіне, а таксама падарвалі прэстыж Беларусі на міжнароднай і палітычнай арэнах, дыскрэдытаваўшы кіраўніцтва спартовай галіны і дзяржавы», піша «Трыбуна».
Справу завялі па ч. 3 арт. 361, Герасімені і Апейкіну пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. У дадзены момант яны знаходзяцца за мяжой, куды выехалі раней з-за небясьпекі перасьледу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Значыць, мы робім усё слушна», — Герасіменя пра распачатую крымінальную справуБацька плыўчыхі Віктар Герасіменя, які сам у лістападзе наведваў акцыі пратэсту і трапіў за гэта за краты, распавёў, што ператрус адбываўся ў доме дачкі ў Драздах, які ўлады хочуць забраць. Пры ператрусе нічога не вымалі, паколькі, па словах мужчыны, там амаль нічога няма з рэчаў.
Ператрус правялі восем супрацоўнікаў Першамайскага РУУС, а потым адправіліся ў кватэру на менскай вуліцы Філімонава, дзе ператрус трываў 1,5 гадзіны. Там міліцыянты забралі і апісалі два старыя мабільныя тэлефоны і флэшку на 2 гігабайты.
Віктар Герасіменя чакаў візыту міліцыянтаў, таму ператрусам не зьдзівіўся.
«У чарговы раз зразумеў, якія пануюць абсурднасьць і бруд у краіне. Ну што, валасы на сабе зараз ірваць? Так, здарылася, так, непрыемна. Але мы ж не маленькія дзеці, разумелі, што помста з боку ўладаў так ці інакш будзе».
Бацька Аляксандры Герасімені лічыць, што прадстаўнікі ўлады маюць пэўны страх, а з-за іх тэрору Беларусь працягвае дэградаваць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці запусьціў кампанію выкараненьня шкодных звычак ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «А вінаватая ўсё роўна будзе Герасіменя. Або Леўчанка». Рэакцыя на скрышальную паразу беларускіх футбалістаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «І так зразумела, чаму да мяне такое стаўленьне», — Герасіменя пра спробу ўладаў забраць яе зямельны надзел