Насіце маскі ў грамадзкіх месцах. У Менску ўзмоцняць эпідэмічны кантроль

Масачны рэжым, ілюстрацыйнае фота

Галоўная санітарная доктарка Менску Сьвятлана Ярмак папярэдзіла, што ў сталіцы ўзмоцняць кантроль за тым, каб у грамадзкіх месцах людзі былі ў масках.

«Паколькі працягваем рэгістраваць выпадкі захворваньня на каранавірус, хацелася б зьвярнуць увагу кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасьці на неабходнасьць няўхільна выконваць рашэньне Менгарвыканкаму, якое прадугледжвае абавязковы масачны рэжым як для пэрсаналу, так і наведнікаў аб’ектаў, а таксама іншых супрацьэпідэмічных захадаў», — спасылаецца на мэдыка тэлеграм-канал Менскага гарвыканкаму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Год эпідэміі. Чаму каранавірус навучыў беларусаў

Найперш, паводле Сьвятланы Ярмак, неабходна насіць маскі ў грамадзкіх месцах і ў гарадзкім транспарце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Летам у Нямеччыне магчымы жорсткі локдаўн. Што яшчэ дзеецца ў сьвеце вакол каранавірусу