На сваёй старонцы ў «Інстаграме» музыкі напісалі, што за апошні месяц ім тройчы адмовілі ў атрыманьні гастрольнага пасьведчаньня.
«У нас неўзабаве новы альбом і куча розных ідэяў. Таму часова вырашылі пераехаць у Кіеў», — напісалі музыкі.
У канцы лютага ўдзельнікі гурту «Разьбітае сэрца пацана» атрымалі 15 сутак арышту за канцэрт на закрытай вечарынцы. Пасьля вызваленьня расказвалі, што ў Жодзінскай турме напісалі новы альбом «Шансoff».