«Гэтая кампазыцыя — на 100% народны прадукт. У яго запісе бралі ўдзел як прафэсійныя выканаўцы, так і творчыя людзі з розных краін. Бо мэта ў нас адна — наблізіць рэальны Дзень Волі для ўсёй Беларусі», — адзначыў кіраўнік апякунскай рады фонду, былы палітвязень Сяргей Скрабец.
Акрамя таго, Міжнародны фонд салідарнасьці «Разам зь Беларусьсю» заклікае ўсіх ахвотных далучыцца да флэшмобу, накіраванага на спрыяньне міру і дэмакратыі ў Беларусі, падтрымку творчых людзей, якія адстойваюць свабоду ў сваіх краінах.
Ініцыятары кампаніі просяць усіх прыхільнікаў пераменаў дасылаць свае аўдыё- або відэаролікі для сумеснага стварэньня фінальнага відэакліпу на песьню «Калі мы пераможам», ці проста падтрымаць творчых людзей данатамі.
Падрабязнасьці праекту на старонцы фонду ў Facebook і на сайце www.belarusfund.org.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы палітзьняволены Сяргей Скрабец прэзэнтаваў відэакліп на ўласную песьню «Жыве Беларусь!»Міжнародны фонд салідарнасьці «Разам зь Беларусьсю» створаны як партнэрства грамадзкіх арганізацый Нямеччыны, Латвіі, Эстоніі і зарэгістраваны ў адпаведнасьці з заканадаўствам Літоўскай Рэспублікі.
Выканаўчым дырэктарам зьяўляецца прадпрымальнік з Гамбургу Ўладзімер Папкоў. Грамадзкі кантроль за дзейнасьцю фонду ажыцьцяўляе апякунская рада на чале з палітыкамі Сяргеем Скрабцом і Віктарам Цярэшчанкам.