Каб заблякаваць люстэрка забароненага сайту, цяпер дастаткова паведамленьня Міністэрства інфармацыі.
Дзяржаўная інспэкцыя пасьля атрыманьня паведамленьня мусіць у той жа дзень унесьці сайт у «чорны сьпіс».
Гэтыя зьмены набылі моц ужо сёньня.
Адпаведную пастанову ААЦ, міністэрствы сувязі і інфармацыі апублікавалі на pravo.by.
Сьпіс абмежаванага доступу абавязковы для ўсіх правайдэраў Беларусі.
Адкрыць заблякаваныя ў Беларусі сайты магчыма з дапамогай VPN.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка палохае, што з інтэрнэтам будзе, як у Кітаі. Тлумачым, як гэта выглядае там ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што рабіць, калі заблякуюць ваш любімы сайт