«Вясна»: За Дзень Волі ўжо асудзілі 150 чалавек на 2499 сутак

Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў інфаграфіку пра рэпрэсіі за сьвяткаваньне Дня Волі ў Беларусі.

Як паведамляюць праваабаронцы, 150 чалавек агулам атрымалі 2499 сутак арышту (7 гадоў жыцьця). Зь 13 чалавек атрымалі па 30 сутак арышту і правядуць у зьняволеньні месяц.

Найстарэйшая асуджаная – 1957 году нараджэньня. 12 чалавек аштрафаваныя – агулам амаль на на 13 тысяч даляраў.