Паводле літоўскага прэзыдэнта, Расея ня лічыцца з тэрытарыяльнай цэласнасьцю суседніх краін, такіх як Украіна. «Я бачу мноства прыкмет, якія дэманструюць відавочнае наплявальніцтва, назавем гэта так, у адносінах да каштоўнасьцяў цывілізаванага сьвету, ігнараваньне права нацый на самавызначэньне, ігнараваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці суседзяў, што Крэмль апошнім часам робіць досыць дэманстратыўна», — цытуе Наўседу партал Delfi.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі. Сярод іх Аліна КасьянчыкЛітоўскі прэзыдэнт таксама згадаў сытуацыю ўнутры Расеі. Паводле яго, расейскі рэжым «відавочна ўздрыгвае» ад усё мацнейшай апазыцыі і спрабуе яе здушыць, «самым грубым чынам» перасьледуе лідэраў апазыцыі, такіх як Аляксей Навальны.
«І далей гаварыць, уцягнуўшы галаву ў плечы, што, ведаеце, мы шукаем, як уключыцца ў адносіны з Расеяй, што я часам чую ад сваіх калег у Эўразьвязе, — гэта трэба і эмацыйна, і тэрытарыяльна быць вельмі далёкімі ад таго, што называецца Расеяй, каб гаварыць такое», — адзначыў Наўседа. Ён заявіў, што Літва дакладна ня будзе той краінай, якая «будзе абыякава сядзець на задняй лаўцы» і заплюшчваць вочы, бачачы грубыя парушэньні правоў чалавека побач з сабой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн станоўча адказаў на пытаньне, ці лічыць ён Пуціна «забойцам»