Аднак выглядае, што ня ўсе запрошаныя ў Віцебск артысты, чые прозьвішчы ўжо пазначаныя ў афішах, нават абазнаныя пра свой меркаваны ўдзел у імпрэзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сапраўдны конкурс — „Славянскі базар“», — міністар культуры пра выключэньне Беларусі з «Эўравізіі»Так, расейскі комік Міхаіл Галусьцьян катэгарычна зьняпраўдзіў сваю датычнасьць да фэстывалю.
«Хлопцы, я наогул ня ў курсе! — напісаў ён у Instagram. — Я не зьбіраўся выступаць на „Славянскім базары“. Просьба прыбраць маё прозьвішча са сьпісаў. Не дурыце народ! Усім міру!»
![Скрыншоты з «Інстаграму» Міхаіла Галусьцяна](https://gdb.rferl.org/fc4c7d39-0bb5-49b1-ac28-dc9d05da03d9_w1080_h608_b_s.jpg)
Скрыншоты з «Інстаграму» Міхаіла Галусьцяна
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стэндап-коміку Камісаранку, які крытыкаваў Лукашэнку, забаранілі выступаць у МенскуПартал Onliner паспрабаваў пацікавіцца ў дырэкцыі «Славянскага базару», чаму імя артыста значыцца сярод удзельнікаў урачыстага закрыцьця фэстывалю.
На што журналісты атрымалі адказ, што «камэнтароў ня будзе». Хоць там і ўдакладнілі, што юрысконсульты цяпер «працуюць з гэтай тэмай».
Раней лідэр маскоўскага гурту «Рондо» Аляксандар Іваноў зьняпраўдзіў у «Інстаграме» свой удзел у віцебскім фэстывалі, аднак празь нейкі час ягоны допіс зьнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БТ пра дыскваліфікацыю Беларусі з Эўравізіі: «Мы выйгралі конкурс». Латушка: «Мы адабралі цацку ў дыктатара»