За апошнія пяць месяцаў улады Беларусі ўзмацнілі рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў.
Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным 29 сакавіка праваабарончай арганізацыяй Human Rights Watch дакладзе пра рэпрэсіі супраць незалежных журналістаў у Беларусі.
У прыватнасьці, даклад адзначае, што за апошняе паўгодзьдзе ў Беларусі:
- завялі сама меней 18 крымінальных справаў супраць журналістаў;
- тром журналісткам прысудзілі пазбаўленьне волі, сем журналістаў чакаюць суду пад вартай, адзін — пад хатнім арыштам;
- чацьвёра расказалі пра пабіцьцё падчас і пасьля затрыманьня;
- траім журналістам пагражалі пазбаўленьнем бацькоўскіх правоў;
- сотні журналістаў пацярпелі ад адвольных затрыманьняў.
«Беларускія ўлады мусяць перастаць рабіць выгляд, што свабода выказваньня думак пагражае нацыянальнай бясьпекі. Яны павінны спыніць крымінальны перасьлед і ціск у дачыненьні да журналістаў, якія выконваюць свае прафэсійныя абавязкі», — робяць выснову аўтары справаздачы.
Для падрыхтоўкі дакладу Human Rights Watch апытала 19 незалежных журналістаў, іх адвакатаў і сваякоў у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бяляцкі: «Такіх рэпрэсій у Беларусі не было з часоў Сталіна»