Прэмʼер-міністар Славакіі Ігар Матавіч 28 сакавіка абвясьціў аб адстаўцы на тле скандалу з расейскай вакцынай супраць COVID-19 «Спутник V». Яго пераемнікам стане цяперашні міністар фінансаў Эдуард Гэґер, які саступіць сваю пасаду самому кіраўніку ўраду.
Гэґер, які ўваходзіць у партыю Матавіча «Звычайныя людзі і незалежныя асобы», анансаваў перамовы з чацьвёркай партый кіроўнай кааліцыі. Пасьля гэтага ён мае намер сустрэцца з прэзыдэнтам рэспублікі Зузанай Чапутавай. Менавіта кіраўнік дзяржавы, адпаведна славацкай Канстытуцыі, надзелены правам прызначаць прэмʼера.
Урадавы крызіс у Славаччыне пачаўся пасьля таго, як высьветлілася, што Матавіч без узгадненьня з партнэрамі ў кааліцыі заключыў дамову з Расеяй аб пастаўках «Спутника V». Зузана Чапутава раскрытыкавала дзеяньні прэмʼера. За лічаныя дні шасьцёра чальцоў ураду пакінулі свае пасады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Чэхіі запатрабаваў адстаўкі міністра аховы здароўя праз «Спутник V»