Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян абвясьціў, што падасьць у адстаўку ў красавіку. Гэта зьвязана з правядзеньнем у краіне датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.
Пра намер падаць у адстаўку Пашыньян заявіў падчас сустрэчы з жыхарамі падчас паездкі па Армавірскай вобласьці. Відэа апублікавана ў фэйсбуку прэмʼер-міністра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Парлямэнт Армэніі адмяніў ваеннае становішча«У красавіку я падам у адстаўку, не каб сысьці, а каб адбыліся пазачарговыя парлямэнцкія выбары, — заявіў палітык. — У гэты пэрыяд я працягну заставацца выканаўцам абавязкаў прэмʼера».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Армэніі дамовіліся пра датэрміновыя парлямэнцкія выбарыДатэрміновыя выбары ў Армэніі павінны адбыцца 20 чэрвеня. Нікол Пашыньян паабяцаў, што калі грамадзяне не падтрымаюць на выбарах яго каманду, ён перадасьць уладу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канстытуцыйны суд Армэніі зьняў абвінавачваньні з былога прэзыдэнта