Паводле зьвестак тэлеграм-каналу «Сьпісы турмы ў Жодзіне» , дзяўчыну асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такім чынам, на волю яна выйдзе 9 красавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы глядзім не на пратэст, а на фармаваньне нацыі» — фатограф Зьміцер Брушко аб’яднаў свае здымкі з 2020-га з фатаздымкамі бацькі з 1990-хПартал Tut.by адсылае да на відэа, дзе Марыю Ціханаву пасьля затрыманьня апытвае журналіст газэты «Советская Белоруссия». Студэнтка расказвае, што прыехала ў Менск здымаць матэрыял для курсавой працы.
«Праца пра сучасных жанчын, Ніна Багінская — адна зь іх. Я яе ўбачыла ў навінах і падумала, што гэта можа быць цікава. Сустрэча адбылася не выпадкова...», — удакладніла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акрэдытаванага ў Менску карэспандэнта Deutsche Welle затрымлівалі двойчы за апошнія тры дніЗагадчык катэдры «Рэжысуры кіно і тэлебачаньня» Аляксей Ханюцін пацьвердзіў парталу, што Марыя Ціханава зьяўляецца іх студэнткай. Яна атрымала ліст ад інстытуту да беларускіх уладаў з просьбай аб садзейнічаньні ў зборы матэрыялу.