Каранавірусная статыстыка: крыху больш за 1000 новых хворых, 8 памерлых

Часопіс хворых, ілюстрацыйнае фота

Сутачны прырост склаў 1 тысячу 50 пацыентаў супраць 1 тысячы 213 за папярэднія суткі. У шпіталях памерлі 8 хворых.

Агулам на 28 сакавіка ў Беларусі зарэгістравана 318 тысяч 681 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус, паведамілі ў Міністэрства аховы здароўя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раённая анамалія»? Лічбы памерлых ад COVID-19 у Беларусі могуць быць заніжаныя ў сем разоў

За ўвесь час распаўсюду інфэкцыі памерлі 2 тысячы 219 чалавек з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму прышчэпленыя людзі заражаюцца каранавірусам

За апошнія суткі выпісаныя 1 тысяча 319 пацыентаў, праінфармавалі ў ведамстве. За суткі зроблена амаль 20 тысяч тэстаў.