Такую магчымасьць прадугледжвае рэдакцыя зьменаў у закон «Аб дзяржаўнай абароне судзьдзяў, службовых асобаў праваахоўных і наглядных органаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі сапраўды мужык, ня будзь пасьмешышчам». Воіны-аўганцы пытаюцца, за што Азаронку далі мэдаль «За адвагу»Як расказаў тэлеканалу «Беларусь 1» намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Аляксандар Рахманаў, у прапанаванай рэдакцыі на пэўны пералік людзей (згодна рашэньню міністра ўнутраных спраў) будуць распаўсюджвацца дадатковыя меры абароны, якія дазволяць зьберагчы іх здароўе, жыцьцё і маёмасьць ад злачынных замахаў.
Па яго словах, закон аб дзяржабароне прадугледжвае «шырокі спэктар мерапрыемстваў».
«Гаворка пра тое, што ў журналістаў, супрацоўнікаў сілавога блёку і ўсіх тых, хто прадстаўляе інтарэсы краіны, могуць зьявіцца целаахоўнікі», — адзначыў чыноўнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нацыянальны сэгмэнт інтэрнэту стаў часткай тэхналёгій «каляровых рэвалюцый»,— МУС БеларусіАкрамя таго, як удакладніў Аляксандар Рахманаў, калі таго запатрабуюць абставіны, улады могуць пайсьці аж на тое, каб зьмяніць зьнешнасьць тым, каму пагражае асаблівая небясьпека.