Facebook заблякаваў старонку кіраўніка Вэнэсуэлы

Нікалас Мадура

Карпарацыя Facebook заблякавала старонку кіраўніка Вэнэсуэлы Нікаляса Мадура. Нагодай, як патлумачыў у суботу, 27 сакавіка, прадстаўнік кампаніі, стала распаўсюджваньне палітыкам дэзінфармацыі пра COVID-19

Як паведамляе DW, Мадура ў студзені назваў прэпарат Carvativir на аснове чабору «цудадзейным» сродкам, якое нібыта нэўтралізуе каранавірус і ня мае пабочных эфэктаў.

Афіцыйнага мэдычнага пацьверджаньня гэтаму няма. У выніку Facebook выдаліў відэа, дзе Нікалас Мадура рэклямуе прэпарат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раённая анамалія»? Лічбы памерлых ад COVID-19 у Беларусі могуць быць заніжаныя ў сем разоў

Старонка даступная толькі для чытання

«Мы дзейнічаем у адпаведнасьці з высновамі кіраўніцтва Сусьветнай арганізацыі здароўя (САЗ), якое кажа, што ў цяперашні час лекаў супраць вірусу няма», — цытуе прадстаўніка карпарацыі агенцтва Reuters.

«У сувязі з неаднаразовымі парушэньнямі нашых правілаў, мы таксама блякуем старонку на 30 дзён, на працягу якіх яна будзе даступная толькі для чытаньня», — дадаў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вэнэсуэле з прычыны гіпэрінфляцыі ўвядуць банкноты 1 мільён балівараў

Паводле зьвестак парталу Worldometer, у Вэнэсуэле з пачатку пандэміі інфікаваныя 154 905 чалавек, ад наступстваў COVID-19 памерлі 1543 чалавекі.