Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Беларусы Санкт-Пецярбурга».
Уладзімера Драгуна абвінавацілі ў арганізацыі або правядзеньні публічнага мерапрыемства без падачы паведамленьня (частка 2 артыкула 20.2 КаАП РФ).
Разам з Драгуном 23 сакавіка затрымалі яшчэ чатырох беларускіх актывістаў. Паліцыя прыцягнула іх да адказнасьці за запіс відэароліка 24 студзеня. «МбХ медиа» паказвала, што ў той дзень удзельнікі акцыі запісвалі песьню «Падводная лодка» гурту NRM, паміж куплетамі Юлія Штанько сказала фразу «Свабоду Навальнаму!».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі чатыром беларусам далі арышты за бел-чырвона-белы сьцягУ выніку напярэдадні суд арыштаваў Юлію Штанько на сем сутак, Паўла Штанько — на пяць сутак, Жанну Галееву — на пяць сутак, Ягора Мякіньнікава — на двое сутак. Мякіньнікава вызвалілі адразу ў залі суду, бо гэты час ён правёў у аддзеле паліцыі.
Уладзімер Драгун праз свайго знаёмага Алега Максакава, які зьвязаўся з затрыманым, перадаў, што ў мітынгу ён ня ўдзельнічаў.