Свабода атрымала копію ліста з пратэстам нямецкіх гісторыкаў.
«Паважаная рэдакцыя, у нядаўна апублікаваным тэксьце Вашага супрацоўніка Андрэя Мукавозчыка ажыцьцяўляецца напад на нямецка-беларускага гісторыка Аляксандра Фрыдмана ў такой форме, зь якой мы, гісторыкі, якія дзесяцігодзьдзямі займаюцца дасьледаваньнямі на карысьць Беларусі і яе гістарыяграфіі, хацелі б выказаць сваю рашучую нязгоду», — пішуць нямецкія гісторыкі зь Беларуска-нямецкай гістарычнай камісіі. — Тым з нас, хто займаўся дасьледаваньнямі антысэмітызму, тэксты Андрэя Мукавозчыка нагадваюць пераемнасьць антысэміцкіх стэрэатыпаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гісторык Фрыдман: «Дзяржаўныя прапагандысты ў Беларусі знаходзяцца пад уплывам антысэміцкіх стэрэатыпаў»«Ваш супрацоўнік ня толькі абражае Аляксандра Фрыдмана як здрадніка. Ён спрабуе зьвязаць палітычную пазыцыю Фрыдмана зь яго яўрэйскім паходжаньнем. Такім чынам, мова тэксту пацьвярджае, што трывожнае назіраньне Аляксандра Фрыдмана пра выкарыстаньне антыяўрэйскіх стэрэатыпаў у якасьці палітычнай зброі ў Рэспубліцы Беларусь у пачатку XXI стагодзьдзя, на жаль, зьяўляецца дакладным апісаньнем сёньняшняй рэчаіснасьці», — пішуць гісторыкі.
Тэкст Андрэя Мукавозчыка, да якога адносіцца пратэст нямецкіх гісторыкаў, мае назву «В полку астапень прибыло. Оно из Дюссельдорфа».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Польскія нацысты» і «сарасяты». Як лукашэнкаўская прапаганда выкарыстоўвае гістарычныя тэмы і што з гэтым рабіць? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская рэвалюцыя абеларусіла габрэяў», — гісторык зь Нямеччыны