Суд Першамайскага раёну Менску арыштаваў на 12 сутак 54-гадовую Сьвятлану Чарняўскую, паведаміў тэлеграм-канал «Вясна назірае».
Паводле пратаколу, яна «пікетавала шляхам разьмяшчэньня налепкі з гербам „Пагоня“ на багажніку аўтамабіля, на якім яе падвозілі».
Сьвятлана Чарняўская заявіла, што яе падвозіў знаёмы і калі яна сядала ў машыну, то налепкі ня бачыла.
У машыне зь ёй ехалі яшчэ чатыры чалавекі. Каля філярмоніі машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Усіх адвезьлі ў РУУС.
Судзьдзя Сьвятлана Чараповіч асудзіла Сьвятлану Чарняўскую на 12 сутак арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 71-гадовай лекарцы прысудзілі буйны штраф за бела-чырвоную вопратку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 73-гадовага мужчыну асудзілі на 13 сутак за воклічы «Жыве Беларусь». Ён кажа, што мае праблемы з голасам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 30 сутак. Выносяць прысуды затрыманым у Дзень Волі