Мікалай Саламонаў сказаў на судзе, што 25 сакавіка прыйшоў на спатканьне з жанчынай, зь якой напярэдадні пазнаёміўся. Яны сустрэліся каля плошчы Якуба Коласа, каб пайсьці ў кавярню. Але іх затрымалі сілавікі, паведаміў тэлеграм-канал «Вясна назірае».
У Ленінскім РУУСе на Мікалая Саламонава склалі пратакол за ўдзел у незаконнай акцыі. Сьведка-міліцыянт сьцьвярджаў, што асабіста назіраў удзел Саламонава ў пікетаваньні, калі той крычаў «Жыве Беларусь». Але спадар Мікалай сказаў, што гэта немагчыма, бо ў яго праблемы з голасам.
Судзьдзя Таццяна Шоцік прызнала пэнсіянэра вінаватым і арыштавала яго на 13 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 71-гадовай лекарцы прысудзілі буйны штраф за бела-чырвоную вопратку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да 30 сутак. Выносяць прысуды затрыманым у Дзень Волі