З пачатку пандэміі каранавірусу SARS-CoV-2 па ўсім сьвеце ім інфікаваныя звыш 126 мільёнаў чалавек, больш за 2,7 мільёна памерлі, звыш 101 мільёна пацыентаў ачунялі.
DW дае кроніку барацьбы з пандэміяй.
- У кантынэнтальнай частцы Кітаю за суткі ня выяўлена ніводнага мясцовага выпадку заражэньня і ніводнага сьмяротнага зыходу. Па дадзеных Дзяржаўнага камітэту аховы здароўя КНР, апублікаваных у пятніцу, зафіксавалі 11 новых завезеных з-за мяжы выпадкаў заражэньня. За ўвесь час з пачатку эпідэміі ў Кітаі каранавірусная інфэкцыя ў кантынэнтальнай частцы краіны выяўлена ў 90 147 чалавек, больш за 85 тысяч чалавек ачунялі, 4636 пацыентаў памерлі. Насельніцтва краіны — больш за 1,4 млрд жыхароў.
We, together with @BioNTech_Group, are proud to announce the start of a global study to evaluate the safety, tolerability, and immunogenicity of our #COVID19 vaccine in healthy children. Learn More: https://t.co/Q5AJd89Ihy pic.twitter.com/7k8ElojUQv
— Pfizer Inc. (@pfizer) March 25, 2021
- Нямецкая кампанія BioNTech і амэрыканскі канцэрн Pfizer ўсьлед за вытворцамі Moderna і AstraZeneca паведамілі пра пачатак клінічных выпрабаваньняў вакцыны на дзецях. «Сумесна з нашым партнэрам BioNTech мы ўвялі вакцыну першай групе здаровых дзяцей у рамках глябальнай фазы клінічных выпрабаваньняў», — заявіў прадстаўнік кампаніі Pfizer. У рамках дасьледаваньня мяркуецца вывучыць бясьпеку і эфэктыўнасьць вакцыны ва ўзроставай групе ад 6 месяцаў да 11 гадоў. Паводле пляну, прэпарат BioNTech / Pfizer будзе ўжывацца для дзяцей з пачатку 2022 году.
- Мэксыка пасьля ЗША і Бразыліі стала трэцяй краінай сьвету, у якой колькасьць афіцыйна зарэгістраваных сьмерцяў ад COVID-19 перавысіла адзнаку ў 200 тысяч чалавек. Па колькасьці выяўленых інфікаваных Мэксыка знаходзіцца на 13-й пазыцыі з больш як двума мільёнамі выпадкаў заражэньня. Між тым Мэксыка ўжо атрымала больш за 10 мільёнаў дозаў вакцынаў BioNTech / Pfizer, Sinovac, AstraZeneca, «Спутник V» і CanSino, паведаміла міністэрства здароўя. Да гэтага часу выкарыстана для вакцынацыі больш за 6 мільёнаў дозаў.
- Дзённы прырост заражэньняў каранавірусам у Нямеччыне склаў 21 573 выпадкі. Па дадзеных Інстытута імя Робэрта Коха, за мінулыя суткі памерлі 183 чалавекі, такім чынам агульная колькасьць памерлых дасягнула 75 623. Усяго з пачатку эпідэміі ў краіне выяўлена 2 734 753 выпадкі заражэньня. Насельніцтва Нямеччыны — каля 84 мільёнаў жыхароў.
- Эўропа стаіць перад тварам «сусьветнай вайны новага тыпу» ва ўмовах кампаніі вакцынацыі. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон па выніках першага дня відэасаміту Эўразьвязу. На думку Макрона, пагрозу ўяўляе ў тым ліку і «імкненьне Расеі і Кітаю аказаць уплыў» з дапамогай вакцынаў ад каранавірусу. Па словах францускага лідэра, ЭЗ павінен прадэманстраваць самастойнасьць у пытаньні вытворчасьці вакцынаў.
I have presented to EU leaders the state of play on:Vaccines delivery & vaccination in the EUExpectations regarding deliveries in the 2nd quarter Exports of vaccines from the EU to the rest of the worldTogether we will ensure that Europeans get their fair share of vaccines. pic.twitter.com/8KCoK9ywU2
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) March 25, 2021
- З 1 сьнежня 2020 году па 25 сакавіка Эўразьвяз экспартаваў 77 мільёнаў дозаў вакцыны, прышчэпкі жыхарам краінаў ЭЗ зробленыя з выкарыстаньнем 62 мільёны дозаў. Гэта вынікае з заявы старшыні Эўракамісіі Урсулы фон дэр Ляйен, якое яна зрабіла па выніках відэасаміту лідэраў дзяржаваў ЭЗ. «У цэлым у Эўропе вакцынаваныя 18.2 мільёны чалавек, гэта 4,1% насельніцтва, якія ўжо атрымалі дзьве дозы» — паведаміла фон дэр Ляйен.
- Экспартныя продажы расейскай вакцыны «Спутник V» да канца лета могуць перавысіць 1 мільярд даляраў. Такую ацэнку прыводзіць вытворца прэпарату — кіраўнік кампаніі «Р-фарм» Аляксей Рэпік. У той жа час ён адзначыў, што пакуль істотных паставак замежным пакупнікам практычна не было. «У красавіку-траўні ключавым фокусам усё яшчэ будзе забесьпячэньне ўласнага календару вакцынацыі», падкрэсьліў ён.