25 сакавіка, на Дзень Волі, беларусы Вільні пранесьлі па вуліцах гораду 300-мэтровы нацыянальны беларускі сьцяг, а таксама запусьцілі салюты.
Ва ўрачыстасьцях у Вільні ўзяла ўдзел Сьвятлана Ціханоўская, якая ўзначаліла вечаровае шэсьце.
А да гэтага з нагоды Дня Волі міністар замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбэргіс і Сьвятлана Ціханоўская ўсклалі кветкі на месцы пахаваньня выбітных беларусаў у Вільні.