У Менску затрымалі вядомую беларускую журналістку Натальлю Хамутоўскую. Пазьней яе выпусьцілі без складаньня пратаколу, тэлефон не забіралі.
Таксама ў Менску пры асьвятленьні акцый затрымалі дваіх расейскіх журналістаў: журналіста «Коммерсанта» Кірыла Крывашэева і фатографа «Известий» Паўла Волкава. Яны былі ў Кастрычніцкім РУУС. Празь нейкі час іх адпусьцілі.
У Берасьці затрымалі журналістаў Мілану Харытонаву і Алеся Леўчука. Пазьней іх адпусьцілі з РУУС, забралі тэлефоны і апыталі ў межах справы па арт. 23.5 КаАП (праца на замежнае СМІ без акрэдытацыі). Пратакол правапарушэньня яшчэ не складалі, ідзе праверка, паведамляе БАЖ.
У Бабруйску затрымалі карэспандэнта «Вечернего Бобруйска» Дзяніса Носава, празь нейкі час журналіста адпусьцілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 25 сакавіка ў Менску затрымалі больш за 170 чалавек, дзясяткі затрыманых у рэгіёнахАкрамя гэтага, сёньня па крымінальнай справе аб «распальваньні нянавісьці» на 72 гадзіны затрымалі горадзенскага журналіста Андрэя Пачобута, дзеяча Саюзу палякаў Беларусі. Раніцай да яго прыйшлі з ператрусам.
Інфармацыю пра ўціск СМІ ў Беларусі 25 сакавіка сабрала незалежная Беларуская асацыяцыя журналістаў: