У тэлеграм-канале ведамства ўдакладняецца, што ўсе затрыманыя — актыўныя ўдзельнікі фанацкага руху, якія прытрымліваюцца «праварадыкальных поглядаў».
Летась 9 жніўня ў Маладэчне яны ўдзельнічалі ў пратэстах на цэнтральнай плошчы: станавіліся ў счэпку і не рэагавалі на папярэджаньні спыніць несанкцыянаванае мерапрыемства, гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь накіравала Расеі запыт на выдачу байца Кудзіна, які фігуруе ў крымінальнай справе аб пратэстахСьледчыя прызналі іх падазраванымі ў крымінальнай справе аб арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Усе цяпер у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Да таго намесьнік начальніка ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч паведаміў, што па ўсёй Беларусі 34 фанаты знаходзяцца пад арыштам, а ўсяго крымінальныя справы завялі на 65 чалавек (з улікам маладачанцаў стала на 10 больш).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі са жніўня на 65 футбольных фанатаў завялі крымінальныя справы
Па яго словах, у 2020 годзе актывізаваўся працэс кансалідацыі фанацкіх рухаў з «дэструктыўнымі сіламі». Апошнім нібыта патрабуюцца «навыкі каляфутбольных хуліганаў».
Футбольныя заўзятары шэрагу беларускіх клюбаў абвясьцілі байкот матчаў з прычыны палітычнай сытуацыі ў краіне і ў сувязі з гібельлю свайго калегі Мікіты Крыўцова.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт: Мікіта Крыўцоў скончыў жыцьцё самагубствам, крымінальнай справы ня будзеЁн загінуў летась пасьля адной з акцый пратэсту, быў фанатам футбольнага клюбу «Маладэчна». Сьледчыя сьцьвярджаюць, што гэта быў суіцыд, крымінальная справа спыненая.