Менск у Дзень Волі – 2021. ФОТА

Ад раніцы 25 сакавіка ў Менск пачынаюць масава звозіць вайсковую тэхніку і аўтазакі

Вуліца Сапёраў. За вадамётамі бачная вайсковая машына сувязі

Вайсковая машына сувязі на вуліцы Сапёраў

Вайскоўцы на плошчы Дзяржаўнага сьцяга

Плошча Якуба Коласа. «Уазік» міліцыі перакрыў уваход у мэтро. Каля плошчы некалькі зялёных аўтазакаў

Патрулі на вуліцах уздоўж усяго праспэкту Незалежнасьці. Часам правяраюць дакумэнты ў мінакоў

Перакрытыя некаторыя паркоўкі ў цэнтры горада. Паркоўка каля першага шпіталя цалкам вызваленая, на вуліцы Дарашэвіча, Камсамольскай, Акадэмічнай і некаторых іншых забаронена паркавацца. Каля некаторых адміністрацыйных будынкаў вызваляюць паркоўкі ад транспарту

Да адміністрацыі Першамайскага раёну прыехалі два аўтобусы зь міліцыяй у балаклавах унутры. Увайшлі ўсярэдзіну. У некаторых былі бачныя ў руках невялікія торбачкі з рэчамі. Побач бачныя людзі ў цывільным, прысутнічае ДАІ

Апоўдні на плошчу Перамогі зьвезьлі на некалькіх аўтобусах маладых людзей. Яны ўскладалі кветкі, працавала дзяржаўная тэлевізія

Каля БТ — патруль і машына міліцыі

Тым часам у дварах

А 18-ай гадзіне Стэла амаль вольная, але за стэлай стаяць грузавікі з вайскоўцамі

Аўтобусы сілавікоў на вуліцы Валадарскага

Плошча Мясьнікова, гэта толькі частка тэхнікі, якая бачная

Сілавікі на Акадэміі навук

На Акадэміі навук

Аўтазакі на Акадэміі навук

Затрыманьні ў Менску 25 сакавіка