Як паведамляюць украінскія СМІ, ператрусы праходзяць у рамках крымінальных справаў паводле артыкулаў аб дзяржаўнай здрадзе, замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць краіны і службовым падлогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заблякавалі тры прарасейскія тэлеканалы, зьвязаныя з атачэньнем кума Пуціна МедзьведчукаПаводле вэрсіі СБУ, вясной 2014 году, падчас анэксіі Крыму Расеяй, кіеўскі офіс руху Медведчука каардынаваў дзеяньні крымскіх ячэек, прадстаўнікі якіх актыўна прапагандавалі ўваходжаньне паўвострава ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Таксама, паводле матэрыялаў справы, кіраўніцтва руху ўдзельнічала ў арганізацыі і правядзеньні незаконнага рэфэрэндуму аб далучэньні да Расеі, выбараў у заканадаўчыя органы Рэспублікі Крым, Дзярждуму, а таксама ў кампаніі выбараў прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў увёў санкцыі супраць Медведчука. Ці зачэпяць абмежаваньні ягонага беларускага партнэра?Акрамя таго, як заявілі ў Генпракуратуры Ўкраіны, сябры арганізацыі Медведчука ўдзельнічалі ў дзейнасьці незаконнага ўзброенага фармаваньня «Самаабарона Крыму», у захопах адміністрацыйных будынкаў органаў улады Ўкраіны і ў перасьледзе ўкраінскіх актывістаў на тэрыторыі анэксаванага паўвострава.
Віктар Медвядчук усе гэтыя абвінавачаньні адмаўляе.