«Сёньня, калі беларусы сьвяткуюць Дзень Волі, адзначаючы ўпершыню абвешчаныя незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі больш за 100 гадоў таму. Мы пацьвярджаем нашу падтрымку беларусаў у імкненьні да дэмакратычнай будучыні. Па-ранейшаму ўражаныя выключнай сілай, стойкасьцю і мужнасьцю беларускага народу», — адзначыла прадстаўніца Дзярждэпартамэнту.
У сваёй прамове яна адзначыла: нягледзячы на маштабныя рэпрэсіі, беларусы працягваюць выказвацца шляхам мірнага пратэсту, патрабуючы вызваліць палітзьняволеных, дазволіць вярнуцца тым, хто цяпер у выгнаньні, а таксама заклікаюць рэжым да рэальнага дыялёгу, які ўжо сёлета прывёў бы да новых выбараў пад незалежным міжнародным назіраньнем.
Зьвяртаючыся да беларускіх уладаў, Джаліна Портер падкрэсьліла: яшчэ ня позна пачаць паважаць правы тых, кім яны кіруюць. І заклікала адгукнуцца на патрабаваньне людзей аб адкрытым дыялёгу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская: раней я не лічыла Дзень Волі важнай датай. Цяпер усё зьмяніласяЯна працытавала выказваньне Нобэлеўскай ляўрэаткі Сьвятланы Алексіевіч пра тое, што «Свабода — гэта ня хуткае сьвята, а доўгая дарога», і запэўніла, што гэтым шляхам Амэрыка будзе заўсёды крочыць поруч зь Беларусьсю.
«За вашу і нашу свабоду!», — завершыла свой зварот намесьніца прэс-сакратара Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары пасьля Лукашэнкі. Прадстаўнік Ціханоўскай расказвае, як правядуць новыя выбары не па-ярмошынску18 сакавіка Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пачатак агульнанацыянальнага галасаваньня на плятформе «Голас» за арганізацыю перамоваў з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі пры міжнародным пасярэдніцтве.
За прамінулы тыдзень колькасьць тых, хто падтрымаў ініцыятыву, склала 750 тысяч чалавек.