Напярэдадні Дня Волі члены Кангрэсу ЗША, старшыня і член Камітэту па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША і Грэгары Мікс і Майкл МакКол, выступілі з заявай.
«За сем месяцаў пасьля фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў Аляксандрам Лукашэнкам беларускі народ мужна працягваў барацьбу за дэмакратыю і свабоду пад жорсткімі рэпрэсіямі, — гаворыцца ў заяве. — Сёньня мы салідарныя з усімі, хто, як і іх папярэднікі, якія імкнуліся пазбавіць Беларусь ад аўтарытарызму ў 1918 годзе, выходзяць пад бел-чырвона-белым сьцягам і патрабуюць дэмакратычнай будучыні сваёй краіны.
Мы будзем працягваць падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні беларускага народа, пакуль нелегітымны Лукашэнка не сыдзе з пасады, усе палітычныя зьняволеныя — у тым ліку кансультант RFE/RL Ігар Лосік — будуць вызваленыя і ня будуць праведзеныя новыя свабодныя і сумленныя выбары».