Віетнам ухваліў расейскую вакцыну ад каранавірусу «Sputnik V», паведаміла віетнамскае Міністэрства аховы здароўя. Пра гэта піша «Голас Амэрыкі».
Гэта адбылося праз два тыдні пасьля таго, як гэтая краіна Паўднёва-Ўсходняй Азіі пачала сваю кампанію прышчэпак.
Раней віетнамскія ўлады далі зялёнае сьвятло вакцыне AstraZeneca.
Міністэрства аховы здароўя ўхваліла расейскую вакцыну «ў сувязі з тэрміновай неабходнасьцю для барацьбы і прадухіленьня пандэміі», гаворыцца на сайце ведамства.
Тысяча дозаў вакцыны «Sputnik V» была перададзена Ханою ў якасьці падарунка, але пакуль незразумела, ці чакаюцца новыя пастаўкі і ў якія тэрміны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кітаі за дзень ня выявілі ніводнага мясцовага выпадку заражэньня COVID-19 і ніводнай сьмерці. Што яшчэ дзецца ў сьвецеНасельніцтва Віетнаму — 98 мільёнаў чалавек. На дадзены момант у краіне прышчэпленыя 36 тысяч чалавек з выкарыстаньнем прэпарата AstraZeneca, большасьць зь іх — мэдыкі.
- Раней расейскую вакцыну ўхвалілі Сэрбія, Вугоршчына, Беларусь, Аргентына і некаторыя іншыя краіны Паўднёвай Амэрыкі. Пададзеная заяўка на рэгістрацыю гэтай вакцыны і ў Эўрапейскім Зьвязе. Днямі кіраўнікі Нямеччыны і Італіі заявілі, што могуць у аднабаковым парадку ўхваліць рэгістрацыю вакцыны «Sputnik V».