Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін зрабіў прышчэпку ад каранавірусу, паведаміла ТАСС. Назва вакцыны сьвядома не называецца, бо «ўсе тры расейскія прышчэпкі абсалютна надзейныя і эфэктыўныя», паведамілі ў Крамлі.
Вакцынацыя расейскага лідэра не была публічным мерапрыемствам, як у некаторых палітыкаў у іншых краінах. Паводле прэсавага сакратара, Пуцін не хацеў рабіць прышчэпку пад камэры, «яму гэта не падабаецца».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭЗ паведамілі, што ня маюць патрэбы ў расейскай вакцыне «Спутник V»