Сяргей Скіба працаваў на ААТ «Нафтан» і адным зь першых падтрымаў страйк на прадпрыемстве.
«Вы яшчэ можаце дапамагчы свайму народу і ўзводам, ротай, батальёнам апусьціць зброю, шчыты. Па сабе ведаю — заўжды ёсьць хваляваньне перад выхадам на рынг. Але далей робіцца прасьцей. Сёньня гераізм праяўляецца ў тым, каб апусьціць зброю — гэта і ёсьць годны мужчынскі ўчынак».
Таксама Скіба сказаў, што ня ўсё вырашаецца ў Менску, у Наваполацку падзеі могуць пайсьці хутчэй. У меншых за сталіцу гарадах усе ведаюць адзін аднаго, а ў беларусаў «толькі адзін вораг, які хоча ўтрымацца пры ўладзе на крыві, таму правакуе грамадзянскую вайну».
На думку навапалачаніна, міліцыянтам у правінцыйных гарадах дастаткова ўсяго аднойчы не спужацца, каб далей «жыць без балаклавы» і не застацца навек у вачах беларусаў «фашыстамі і карнікамі».
«Адзін ваш крок — і мы ўсе на свабодзе. Беспарадкаў ня будзе, калі вы іх не пачняце», — дадаў Скіба.
Паводле яго, народ ня скорыцца і ня прыме далейшых зьдзекаў і фальсыфікацый. Супраціў беларусаў ён назваў «тарфянікам, які гарыць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ шасьцёра рабочых далучыліся да нацыянальнага страйку, у тым ліку чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікам не купілі 2689 дубінак. Страйкам «Нафтану» падлічыў эфэкт ад страйку