Каля амбасадаў ЗША і Ўкраіны ў Менску зьбіраюцца людзі з плякатамі і дзяржаўнымі сьцягамі.
Сярод плякатаў: «Каляровыя рэвалюцыі ў Беларусі ня пройдуць», «Няма апраўданьня нацызму!», «Адэса – Хатынь ХХІ стагодзьдзя», «Не замінайце нам спакойна жыць у сваёй краіне».
Удзельнікам пікетаў ніхто не замінае. Да пратэстоўцаў каля амбасады Украіны выйшаў амбасадар Ігар Кізім.
Удзельнікі акцыі нейкі час пастаялі каля дыпляматычнага прадстаўніцтва Ўкраіны, а пасьля павярнулі за рог і накіраваліся ў будынак па вуліцы Кісялёва, 24. На ўваходзе ўдзельнікі акцыі дружна здалі плякаты і сьцягі, пасьля ўвайшлі ўнутр. У будынку па Кісялёва, 24 знаходзіцца менскі гарадзкі камітэт БРСМ.
ЗША, Эўразьвяз і Ўкраіны не прызналі Лукашэнку абраным прэзыдэнтам Беларусі і заклікалі спыніць гвалт і вызваліць палітвязьняў. ЗША і Эўразьвяз увялі супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня, адказных за фальсыфікацыі выбараў і гвалт санкцыі.