22 сакавіка пракуратура Баўгарыі паведаміла, што двое расейскіх дыпляматаў вялі выведную дзейнасьць, несумяшчальную з дыпляматычным статусам.
У амбасадзе Расеі ў Сафіі заявілі, што «гэты чарговы беспадстаўны дэмарш баўгарскіх уладаў ня будзе спрыяць далейшаму выбудоўваньню канструктыўнага расейска-баўгарскага дыялёгу».
19 сакавіка ў Сафіі былі затрыманыя некалькі чалавек, якіх падазраюць у шпіянажы на карысьць Расеі. Двое затрыманых — афіцэры баўгарскай арміі, адзін — былы супрацоўнік контравыведкі, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнік пракуратуры. Паводле вэрсіі сьледзтва, яны былі завэрбаваныя расейскай вайсковай выведкай — ГРУ. Усяго абвінавачаньні вылучылі супраць шасьці падазраваных, у тым ліку супраць жонкі меркаванага рэзыдэнта расейскай выведкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баўгарыі затрымалі чыноўнікаў за шпіянаж на карысьць РасеіЗ кастрычніка 2019 году Баўгарыя выслала восем расейскіх дыпляматаў (з улікам двух чалавек, абвешчаных пэрсонамі нон грата 22 сакавіка). Усіх іх падазравалі ў шпіянажы.